newsmaker.md

newsmaker.md

Па выніках падліку амаль 100% бюлетэняў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Малдове перамагае экс-прэм'ер краіны 48-гадовая Мая Санду. Яна набрала 57,74% галасоў.

Дзейны прэзідэнт краіны, Ігар Дадон, набраў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў больш за 42,26% галасоў. Яўка перавысіла 50%. Намеснік старшыні ЦВК Уладзімір Шарбан, абвяшчаючы гэтыя звесткі, паведаміў, што яны носяць папярэдні характар, да канца яшчэ не падлічаныя галасы не некаторых участках за мяжой, але сітуацыя ўжо не зменіцца.

Мая Санду была міністрам асветы краіны з 2012 па 2015 год і прэм'ер міністрам у перыяд палітычнага крызісу, з 8 чэрвеня па 14 лістапада 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0