Больш за 2,5 тыс. студэнтаў старэйшых курсаў медуніверсітэтаў прыцягнуць да ўдзелу ў аказанні медыцынскай дапамогі, паведамляе Мінздароўя.

Прыцягваюць будуць студэнтаў, якія вучацца на спецыяльнасцях «Лячэбная справа», «Педыятрыя», «Медыка-псіхалагічная справа». «Яны будуць накіроўваюцца ў арганізацыі аховы здароўя для ўдзелу ў аказанні меддапамогі насельніцтву», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Там адзначаюць, што вясной студэнтаў ужо прыцягвалі да барацьбы з COVID-19.

Тэрміны прыцягнення студэнтаў да ўдзелу ў аказанні меддапамогі будуць вызначаны ў кожным універсітэце, у залежнасці ад існуючай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ў рэгіёне.

А пазасталыя да сесіі тэмы курсаў студэнты павінны асвоіць самастойна, у вольны ад працы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0