У міліцыю звярнуўся 20-гадовы жыхар Баранавіч і расказаў, што пазнаёміўся ў інтэрнэце з 14-гадовай дзяўчынкай (падчас знаёмства школьніца прадставілася 17-гадовай), з якой абменьваўся інтымнымі фатаграфіямі. Праз нейкі час дзяўчынка распавяла пра гэта сваім аднакласнікам, якія вырашылі зарабіць на гэтым і пачалі шантажаваць хлопца. Яны запатрабавалі грошы за нераспаўсюджванне яго здымкаў, паведамляе міліцыя.

Падлеткі асабіста сустракаліся з ахвярай, каб забраць грошы, альбо называлі месца, дзе можна іх пакінуць. Гараджанін страціў 950 даляраў, а калі запыталі яшчэ 1100 даляраў, ён звярнуўся ў міліцыю.

Непаўналетніх затрымалі падчас перадачы канверта. Падазраванымі аказаліся двое хлопчыкаў і адна дзяўчынка (14 і 15 гадоў).

Атрыманыя грошы падлеткі паспелі змарнаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?