18 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дажджы, па ўсходзе з мокрым снегам), паведамляе Белгідрамет. Месцамі туман, па ўсходняй палове — галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -1.. +6°С, па захадзе +7..+10°С. 

У Мінску: воблачна, часам дождж, раніцай з мокрым снегам. Месцамі па горадзе слабы туман, раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай 0..-1°С, днём +2..+4°С, увечары +4..+6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0