17 лістапада ў следчым ізалятары №6 у Баранавічах асудзілі на 15 сутак арышту незалежную журналістку і праваабаронцу Марыну Кастылянчанка. Яна ўжо адбывае прысуджаныя ёй раней 15 сутак арышту па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Такім чынам, пад арыштам яна агулам правядзе 30 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Марына Кастылянчанка. Фота: Радыё Свабода.

Марына Кастылянчанка. Фота: Радыё Свабода.

Марына Кастылянчанка мусіла выйсці на волю пасля 15-сутачнага арышту ў суботу 14 лістапада ў 18:30. Але праз паўгадзіны чакання пад сценамі СІЗА да блізкіх журналісткі і яшчэ пяці чалавек, затрыманых з ёй 30 кастрычніка, выйшлі супрацоўнікі міліцыі і паведамілі, што яны зноў затрыманыя ў межах адміністрацыйнага працэсу і на волю сёння не выйдуць.

За паўгадзіны да вызвалення на іх прыйшлі рапарты ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа аб тым, што яны нібыта 25 кастрычніка ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным шэсці ў Мінску. 

У выніку, суддзя Мікалай Кміта на выязным судовым пасяджэнні асудзіў Марыну Кастылянчанка яшчэ на 15 сутак арышту.

Новыя суткі атрымалі і іншыя затрыманыя з ёй. Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч асудзіў Марыю Шаблінскую і Наталлю Сінкавец на 10 сутак арышту, а Уладзіслава Машчука, Уладзіміра Ларыёнава і Аляксандра Сінкавец — на 15 сутак. Іх усіх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта прымалі ўдзел у несанкцыянаваным Маршы на Партызанскім праспекце, 75 у колькасці 20-30 чалавек.

Вядома, што на судовых працэсах Наталлі і Аляксандра Сінкавец у ізалятары прысутнічаў супрацоўнік ГУБАЗіКа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0