Пра гэта заявіў старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў сёння на экспертна-медыйным форуме «Інфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы: сучасныя выклікі і новыя тэхналогіі», піша БелТА.

«Яшчэ адзін выклік, з якім сутыкнулася наша медыясупольнасць, — гэта булінг, цкаванне і атакі на нашых журналістаў, — сказаў Крывашэеў. — На другой дадатковай нарадзе АБСЕ мы прыводзілі гэтыя звесткі, мы накіравалі даклад у спецыяльныя структуры АБСЕ і спецыяльным прадстаўніку па свабодзе слова. На жаль, гэтыя паважаныя спадары не знайшлі часу і магчымасці на яго адрэагаваць».

Паводле яго звестак, за апошні час атрымалі ў свой адрас пагрозы больш за 400 супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ Беларусі, а таксама іх дзеці, сем'і, блізкія.

«Былі здзейсненыя фізічныя атакі, гвалт у дачыненні да нашых журналістаў, гэта значыць іх збівалі пры выкананні імі службовых абавязкаў, атакавалі іх дамы, іх асабісты транспарт. Шэсць нашых калег атрымалі сур'ёзныя праблемы са здароўем: інфаркты і інсульты — з прычыны гэтага цкавання», — сказаў Андрэй Крывашэеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0