gq

Амерыканскі акцёр Майкл Б. Джордан з «Чорнай Пантэры» названы самым сэксуальным мужчынам 2020 года. Гэты тытул яму прысудзіў часопіс People.

Акцёр адзначыў, што гэта «класнае адчуванне». «Ведаеце, усе жартуюць: «Майк, гэта адзінае, чаго ты не атрымаеш». Але цяпер я стаў часткай добрага клуба», — распавёў Майкл Б. Джордан.

Зорка фільмаў «Чорная Пантэра» і «Крыд» адзначыў, што сакрэт яго ўпэўненасці — усведамленне немагчымасці дагадзіць усім. Акцёр распавёў, што ў перапынках паміж здымкамі ён іграе ў відэагульні, гатуе і кіруе машынай.

«Часам вам проста трэба даверыцца сусвету. Вы павінны верыць у сябе і рабіць тое, што лічыце правільным», — сказаў на заканчэнне Майкл Б. Джордан. На думку акцёра, нават маючы самыя добрыя намеры, людзі ўсё роўна сутыкаюцца з супярэчнасцямі і негатывам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?