Грамадства

«Няма месцаў»: Хлопца вызвалілі з Акрэсціна і сказалі, каб вярнуўся дасядзець «напрыканцы тыдня»

Жэрару, так прадставіўся суразмоўца, 34 гады, на жыццё зарабляе біржавым гандлем. Ён быў адным з тых, каго 15 лістапада затрымалі на плошчы Перамен у Мінску.

Затрыманні на плошчы Перамен. Фота Еўрарадыё.

«Я стаяў у счэпцы, мяне выдралі адным з першых. Калі мяне закінулі ў аўтазак, то там яшчэ нікога не было. Чацвёра амапаўцаў накінуліся збіваць мяне дубінкамі. Вывіхнулі сківіцу, шмат сінякоў на нагах і дупе», — расказвае Жэрар.

Потым хлопца адвезлі ў Савецкае РУУС. Там яго разам з іншымі затрыманымі пратрымалі на вуліцы каля 10 гадзін. Прыкладна а чацвёртай ранку прывезлі ў ізалятар на Акрэсціна.

«Нас, адзінаццаць чалавек, кінулі у камеру на пяць месцаў. Адразу скінулі матрацы з нараў на падлогу, частка хлопцаў спала на іх на падлозе, а частка — на драўляных нарах. Было цёпла, я хадзіў там у адной майцы», — расказвае хлопец.

Ён кажа, што сківіца балела настолькі, што ў пастарунку ён нават не мог гаварыць, проста аддаў пашпарт і рэчы, каб з іх зрабілі вопіс. «На шчасце, у камеры з намі быў медык, які прапанаваў уставіць сківіцу на месца, пасля гэтага стала троху лягчэй».

У панядзелак над Жэрарам адбыўся суд, яго прысудзілі да 15 сутак арышту. Пакаранне працягваў адбываць на Акрэсціна. Аднак 17 лістапада, у аўторак, ахоўнікі выклікалі хлопца з рэчамі.

«Нечакана мяне проста фактычна выкінулі за сцены ізалятара. Ніяк не тлумачылі, проста сказалі, што патэлефануюць і скажуць, калі трэба прыйсці адбыць арышт. Хутчэй за ўсё напрыканцы тыдня. Я лічу, што там проста няма месцаў», — кажа Жэрар.

Цяпер хлопец збіраецца зняць пабоі.

«Патэлефануюць — прыйду адбываць далей, што паробіш», — па-філасофску ставіцца ён.

І 8, і 15 лістапада на вуліцах Мінска затрымалі больш за тысячу чалавек. Многія адбываюць пакаранне ў ізалятарах Жодзіна, Баранавіч і Магілёва.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць