Выпускнікі і выкладчыкі Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава БДУ звярнуліся да кіраўніцтва сваёй alma mater у сувязі з падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі.

Яны просяць:

— устрымацца ад дысцыплінарных мер у дачыненні да студэнтаў, якія былі затрыманыя альбо арыштаваныя за сваю грамадзянскую пазіцыю,

— адмовіцца ад адукацыйных дысцыплін ідэалагічнага характару, такіх як «Ідэалогія беларускай дзяржавы»,

— не ўдзельнічаць у «прымусовых мерапрыемствах па падтрымцы ўяўнай легітымнасці Лукашэнкі»,

— данесці да кіраўніцтва Міністэрства адукацыі думку аб неабходнасці шырокага грамадскага дыялогу.

Пад зваротам 56 подпісаў.