teatrkinoaktera.by

Любоў Румянцава памерла сёння ва ўзросце 77 гадоў. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў «Беларусьфільм».

Яна нарадзілася ў Пяцігорску, прозвішча пры нараджэнні Чарнавол. З 1966 года была актрысай «Беларусьфільма», грала ў Тэатры імя Горкага.

Здымалася ў кіно з 1959 года. Яе галоўная роля — Джулія ў фільме «Альпійская балада», знятым у 1965 годзе на «Беларусьфільме» па аповесці Васіля Быкава.

Знялася ў «Жыцці і ўзнясенні Юрася Братчыка», «Вянку санетаў», «Прыгодах Дзяніскі Караблёва», «Акупацыі. Містэрыях» ды інш.