У сераду, 18 лістапада, у доме Віктара Бабарыкі прайшоў ператрус.

— Супрацоўнікі КДБ з панятымі прыбылі каля 11:30 раніцы. Ператрус праводзілі 10 чалавек каля 3-й гадзіны. Участковы забраў паляўнічую зброю, — паведамілі ў прэс-службе палітыка.

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка, нагадаем, знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 18 чэрвеня.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?