19 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі пад вечар на паўночным захадзе невялікія дажджы, паведамляе Белгідрамет. На паўднёвым усходзе ў ранішнія гадзіны туман.

Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +5..+10°С, на ўсходзе +2..+4°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, моцны, парывісты. Тэмпература паветра на працягу дня +5..+7°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?