Бондар у Купалаўскім 16 жніўня. Фота Надзеі Бужан

«Пул першага» паведамляе, што ў краіне будзе новы міністр культуры. Гэта азначае, што Юрый Бондар адпраўлены ў адстаўку.

Юрый Бондар быў міністрам культуры з верасня 2017 года. Апошняе, чым запомніўся, гэта звальненне акцёраў і кіраўніцтва Купалаўскага тэатра. З 2013 па 2017 года Бондар быў рэктарам Універсітэта культуры.

Чытайце: Дэпутат, пісьменнік, «Казанова» — пяць фактаў пра міністра культуры Юрыя Бондара

Новым міністрам культуры прызначаны Анатоль Маркевіч — былы памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. Па адукацыі ён настаўнік матэматыкі і фізікі.

Новым міністрам культуры стаў чалавек, які ні дня не працаваў у гэтай сферы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?