Сённяшні марш людзей з інваліднасцю павінен быў стартаваць ад плошчы Калініна. Але людзей, што сабраліся на яго, сілавікі не пусцілі на плошчу. Пратэстоўцы вырашылі ісці ў абыход. Затрымалі адну дзяўчыну.

Невялікая група паспрабавала прайсці па праспекце Незалежнасці. Але сілавікі перакрылі ім дарогу непадалёк ад плошчы Калініна, побач з кавярняй «Васількі». Пасля гэтага ўдзельнікі маршу пайшлі ў бок вуліцы Кузьмы Чорнага. Іх суправаджалі бусікі з сілавікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0