Сын вядомага беларускага бізнэсмена, старшыні савета дырэктараў холдынга «Амкадор» Аляксандра Шакуціна ўзначаліў расійскую кампанію «Амкадор-Анега». Гэта вынікае з інфармацыі на сайце беларускага вытворцы спецтэхнікі і расійскага рэестра юрыдычных асоб, звярнуў увагу Tut.by.

Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

Аляксандр Шакуцін-малодшы змяніў на пасадзе кіраўніка «Амкадор-Анега» Сяргея Гайцюкевіча.

У 2018 годзе «Амкадор» набыў маёмасць Анежскага трактарнага завода, які знаходзіўся ў працэдуры банкруцтва, у Петразаводску і стварыў на яго базе кампанію «Амкадор-Анега». Пры падтрымцы мясцовых і федэральных уладаў Шакуціны плануюць мадэрнізаваць завод у Карэліі і наладзіць вытворчасць машын для лесапрамысловага комплексу. Першыя адзінкі лесанарыхтоўчай тэхнікі сышлі з канвеера «Амкадор-Анега» ў сакавіку гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0