Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Белыя халаты», паведамляе МУС.

На чацвёртакурсніка ўніверсітэта выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 20-гадовы мінчук з 12 жніўня з'яўляўся адным са стваральнікаў і адміністратараў тэлеграм-канала «Белыя халаты» і чата «Медыкі і Валанцёры».

У ходзе ператрусу ў кватэры маладога чалавека канфіскаваныя планшэт, ноўтбук, атрыбутыка і мабільнік..

Мінчук прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?