Грамадства

Як Беларусі змагацца з расійскай прапагандай і пра што кажа досвед Украіны

Пра ўкраінскі шлях змагання з прапагандай распавядае дырэктарка па даследаваннях Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі і экспертка iSANS Марыя Аўдзеева, а сітуацыю з расійскай прапагандай у Беларусі ацэньвае журналіст Паўлюк Быкоўскі — у выпуску дэбатаў «ДысКУТ»

Фота з мінскіх пратэстаў 2019 года супраць інтэграцыі з Расіяй. Фота Надзеі Бужан.

Ва Украіне расійскія СМІ забаранілі яшчэ ў 2014-м. Працэс гэты расцягнуўся на тры гады. Сёлета Уладзімір Зяленскі працягнуў забарону: для адных медыя на год, для іншых — на тры. 

«Ва Украіне сёння забароненыя каля 76 расійскіх каналаў і вялікая колькасць інтэрнэт-рэсурсаў. У тым ліку расійскія сацыяльныя сеткі «Укантакце» і «Аднакласнікі», а таксама ўсе сэрвісы Яндэкса, — тлумачыць Марыя Аўдзеева. — Чаму гэта адбылося ва Украіне? Расія ў адносінах да Украіны праводзіла агрэсіўную палітыку, акупавала тэрыторыю Крыма і пачала канфлікт на Данбасе. Расійскія СМІ выкарыстоўваліся як адзін з інструментаў вайны. Украіна мусіла не даць гэтаму інструменту ўплываць на свой інфармацыйны фон».

Украінская экспертка кажа, што пасля забароны вялікая колькасць карыстальнікаў з Украіны сышла з расійскіх сацсетак. Зменшыўся і ўплыў расійскіх СМІ.

«Мы можам казаць, што гэтыя дзеянні мелі станоўчы эфект. Але ўсе эксперты кажуць пра тое, што трэба спалучаць забарону з іншымі метадамі. Неабходна працаваць над уласным кантэнтам, развіваць медыяпісьменнасць», — адзначае Марыя Аўдзеева. 

Але беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі лічыць, што ўкраінскі досвед змагання не надта надаецца для нашай краіны. Найперш таму, што ў Беларусі вайны няма.

«Калі мы маем прыклад Украіны, то тут ёсць пытанне міждзяржаўнага канфлікту. Афіцыйны Мінск пасля 9 жніўня не мае канфлікту з афіцыйнай Масквой, таму гэтае пытанне і не гучыць, — кажа Паўлюк Быкоўскі. —

Калі разважаць пра тое, ці можа гэта быць карысным інструментам, то мне падаецца, што калектыўная адказнасць адной краіны за дзеянні медыя іншай — гэта не зусім адэкватны крок. Тым больш у час, калі ёсць доступ у інтэрнэт і пасля 9 жніўня беларусы навучыліся карыстацца рознымі ананімайзерамі. Таму пытанне забароны таго ці іншага медыя я б ставіў як пытанне адказнасці за канкрэтныя дзеянні. Калі ў пэўных медыя мы знаходзім нешта, што супярэчыць інтарэсам нашай дзяржавы, то тады сапраўды можам праз суд вырашаць, трэба ці не трэба караць гэтае медыя. І адным з пакаранняў сапраўды можа быць забарона». 

Журналіст акцэнтуе, што пытанне з забаронай расійскіх сацыяльных сетак і сэрвісаў яшчэ менш актуальнае для Беларусі.

«У сітуацыі адсутнасці такога ўзроўню варажнечы, які мы назіраем паміж Украінай і Расіяй, такое пытанне ў Беларусі проста не павінна стаяць», — лічыць Паўлюк Быкоўскі.

Глядзіце дыскусію цалкам на ютуб-канале дэбатаў «ДысКУТ»:

04:44 — калі і як былі забароненыя расійскія СМІ ва Украіне

09:22 — санкцыі за канкрэтныя парушэнні, якія шкодзяць дзяржаве

12:50 — ці кантралюе Беларусь сваю інфармацыйную прастору

16:29 — крамлёўскія наратывы пра Беларусь

19:35 — украінскія СМІ на службе расійскай прапаганды

26:27 — чым замяніць расійскі кантэнт беларускага тэлебачання

29:06 — ці варта папераджальна забараніць агрэсіўныя расійскія СМІ

34:54 — абмежаванні павінны быць аргументаваны

36:54 — прапаганда з адсутнасцю моўнага бар'ера

40:18 — хто вырашае, што прапаганда, а што — не

43:35 — як павысіць медыяпісьменнасць

47:03 — кантроль кантэнту, а не забарона каналаў

53:15 — забарона расійскіх сацыяльных сетак ва Украіне

01:05:15 — які сцэнар барацьбы з прапагандай варта абраць

Глядзіце таксама: Мастацтвазнаўца Харэўскі: Дзякуй богу, што гэты рэжым не запэцкаў ідэю беларусізацыі сваімі рукамі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»2

У Мінскай вобласці ёсць поле, поўнае сланечнікаў

«Мы думалі, Мінск — калгасны горад». Расіянка шчыра здзівілася, чаму адграбла ў тыктоку ад беларусаў23

У Брэсцкім ІЧУ здарыўся пажар, ратавальнікаў не хацелі пускаць

Блогерцы не прадалі рэчы ў Парыжы з-за беларускага пашпарта22

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней19

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»4

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным6

Украінец, які прыйшоў са сцягам УПА на канцэрт Каржа, запісаў выбачальнае відэа38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»29

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць