У Мінску затрымалі музыкантаў, якія выступалі ў падземным пераходзе
Раніцай 20 лістапада на плошчы Якуба Коласа ў Мінску міліцыянты затрымалі вулічных музыкаў, якія выступалі ў падземным пераходзе. Іх пагрузілі разам з інструментамі ў бусік і павезлі ў невядомым накірунку. Адзін з затрыманых — Аляксандр Шкіранда, піша Радыё Свабода.
У Барысаве на працы раніцай затрыманая загадчыца мясцовага медцэнтра «Сінлаб» Таццяна Удавенка. Сястра паведаміла, што магчымая прычына — удзел у акцыях пратэсту.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары