Тэлеграм-канал «Спісы затрыманых» паведаміў аб запуску сайта, які дазволіць знайсці блізкіх, затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Сайт размешчаны па гэтым адрасе, дастаткова ўвесці прозвішча чалавека ў радок, каб сістэма паказала імя, дату затрымання і інфармацыю аб яго цяперашнім месцазнаходжанні.

«На гэты момант падключаныя да сайта спісы толькі за лістапад. Крыху пазней дадасца верасень і кастрычнік. Сайт у працэсе ўдасканалення, гэта тэставая версія. Мы вырашылі публікаваць на гэтым этапе, каб палегчыць вам пошукі ўжо цяпер», — напісалі стваральнікі сайта.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?