Былая кіраўніца справамі прэзідэнта Беларусі Галіна Жураўкова хацела сустрэцца з Іванам Ціцянковым, які ўжо даволі працяглы час жыве і працуе ў Маскве.

Аднак сустрэча былых калег па працы так і не адбылася.

«Яна ў свой час сапраўды хацела са мной сустрэцца, але я адмовіўся, — распавёў Іван Іванавіч Ціцянкоў. — Так што я яе не бачыў. Чуў толькі, што яна працуе ў Маскве — альбо ў «Газпроме», альбо ў адной са структур Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі».

У даведачнай службе «Газпрома» сказалі, што супрацоўніка з прозвішчам Жураўкова ў іх няма. А ў прэс‑службе Кіраўніцтва справамі прэзідэнта адмовіліся ад каментарыяў.

Дарэчы, у Рэспубліканскай бальніцы ўпраўлення справамі прэзідэнта Беларусі адну з кіруючых пасад займае пляменніца Галіны Жураўковай, аднак яна не жадае распавядаць журналістам пра сваю цётку…

Нагадаем, што Галіна Жураўкова была асуджана Вярхоўным судом да 4 гадоў пазбаўлення волі. Аднак у калоніі яна не правяла ні дня — А.Лукашэнка яе памілаваў.

Народная воля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0