25 кастрычніка невядомы кінуў кактэйль Молатава ў «Табакерку» па вуліцы Алімпійскай. Бутэлькі з вадкасцю не даляцелі да мэты, кіёск не пацярпеў, паведамляе МУС.

Мужчына прывёз з дачы адпрацаванае машыннае масла, заліў у дзве бутэлькі і зрабіў кноты. Падышоўшы да кіёска, ён падпаліў кноты і кінуў бутэлькі. Ні адна з іх не даляцела: адна ўпала ў траву, другая разбілася побач.

Завялі крымінальную справу. Мужчына ў ізалятары.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?