Прагноз надвор’я ў Беларусі на 16—18 траўня
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 16 траўня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным усходзе, днём у паўднёва‑заходніх раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑заходні з пераходам на паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°C, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 3°C, днём плюс 11—17°C, на паўднёвым захадзе да плюс 20°C.
Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні з пераходам на паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°C,
месцамі на глебе замаразкі ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 14—16°C.
У наступныя двое сутак, 17 і 18 траўня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
17 траўня большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°C; па паўночным усходзе плюс 2—4°C, месцамі на глебе замаразкі ад 0 да мінус 2°C, днём плюс 8—15°C, па паўднёвым захадзе да плюс 18°C.
17 траўня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°C,
днём плюс 10—12°C.
18 траўня па ўсходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—10°C,
днём плюс 14—21°C, па паўднёвым захадзе да плюс 23°C.