Здароўе

Пандэмія каранавіруса можа справакаваць успышку адру ў дзяцей

Адным з негатыўных наступстваў пандэміі каранавіруса ў свеце можа стаць ўспышка адру. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з аўстралійскага дзіцячага навукова-даследчага інстытута Мердока ў Мельбурне, піша ТАСС.

«Навукоўцы мяркуюць, што прапушчаныя ў сувязі з пашырэннем каранавіруса ў свеце і звязанымі з гэтым абмежавальнымі мерамі вакцынацыі дзяцей супраць адру могуць выклікаць успышкі гэтага празмерна кантагіёзнага віруснага захворвання, — заявіў вядучы аўтар даследавання, кіраўнік групы SAGE, прафесар Інстытута Кім Малхолланд. —

Непрышчэпленыя дзеці — гэта амаль стоадсоткавая верагоднасць эпідэміі адру ў наступным годзе».

Прафесар удакладніў, што мінулы год быў адным з «ціхіх» у адносінах да адру, у асноўным з-за прынятых мер ізаляцыі, рэзкага зніжэння мабільнасці насельніцтва.

Адным са спрыяльных фактараў для ўспышкі адру даследчыкі называюць рост узроўню беднасці з-за зніжэння эканамічнай актыўнасці, а таксама скарачэння сацыяльнай дапамогі ў многіх краінах, якія развіваюцца. Там, дзе назіраюцца недаяданне і недастатковая медыцынская дапамога дзецям, магутная эпідэмія адру непазбежная, удакладняе прафесар.

«У такіх выпадках назіраецца заганнае кола, калі хварэюць на адзёр дзеці, што недаядаюць, альбо па эканамічных прычынах, альбо з-за фізічнай слабасці, — удакладняе Малхолланд. — Недаяданне нароўні з прыгнечаным імунітэтам істотна зніжае верагоднасць выздараўлення, а дэфіцыт вітаміну А можа прывесці да слепаты».

«Драматычнасць сітуацыі заключаецца ў тым, што ўсе сілы былі кінутыя на барацьбу з кавідам, што негатыўна паўплывала на адпрацаваную гадамі працэдуру вакцынацыі дзяцей ад іншых небяспечных інфекцыйных захворванняў, — заўважыў прафесар. — Паводле СААЗ, каля 94 млн дзяцей прапусцілі планавую вакцынацыю з-за адкладзеных працэдур імунізацыі».

«Усё пералічанае дае падставу меркаваць, што ў наступным годзе адзёр і адровая краснуха могуць дасягнуць размаху эпідэмій, пра якія цяпер памятаюць толькі старыя дактары, — дадае навуковец. — І гэта нягледзячы на тое, што спецыялісты дагэтуль валодаюць усім неабходным інструментарыем для прафілактыкі хваробы».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць