Пачынаецца набор у першыя класы. Сем мінскіх школ прапануюць навучанне па-беларуску. Іх перавага — інтэлігентны падбор дзяцей, невялікія класы, гімназічныя праграмы. Вашы малыя будуць вучыцца з дзецьмі дзеячоў культуры, бізнэсоўцаў, дактароў, навукоўцаў, урадоўцаў. Менавіта гэтае асяроддзе выбірае беларускамоўныя школы ў сталіцы. Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4» (вул. Кунцаўшчына, 18)

20 траўня 2009 году а 18-й гадзіне зладзіць Дзень адчыненых дзвярэй для бацькоў будучых першакласнікаў. У праграме — прэзентацыя гімназіі, сустрэча-знаёмства з настаўнікамі першых класаў, міні-канцэрт ды экскурсія па гімназіі.

Для прыёму дзяцей у першы клас іх законныя прадстаўнікі падаюць заяву на імя дырэктара гімназіі і прадстаўляюць копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;

даведку аб стане здароўя дзіцяці (форма № 026-У), пашпарт бацькоў ці асоб, што іх замяняюць, прад’яўляецца асабіста.

У перыяд з 2 па 6 чэрвеня 2009 г. тут праводзяцца ўступныя іспыты ў гімназію (5 класы).

Даведка:

e-mail: gymn4.minsk.edu.by, т.315-33-83, 258-49-71, 258-49-74.

***

Гімназія № 9 (Сядых, 10) арганізуе прыём дакументаў у 1 клас з 01.06. па 28.08.2009 г.

Звяртацца трэба ў кабінет № 22. З сабой неабходна мець: медыцынскую карту дзіцяці; пасведчанне і копію пасведчання аб нараджэнні; заяву аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці; пашпарт з прапіскай ці від на жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.

У наступным 2009/2010 навучальным годзе гімназія прапануе: вывучэнне ўсіх прадметаў на беларускай мове; вывучэнне англійскай, польскай, нямецкай моў на факультатыўных занятках; вывучэнне прадметаў музычнай накіраванасці (хор, танец, сальфеджыо, музычная літаратура, ігра на музычных інструментах); дадатковыя адукацыйныя паслугі па запытах вучняў і бацькоў за кошт факультатыўных заняткаў і платных паслуг.

Тэлефоны для даведак:

283 04 21 — дырэктар гімназіі Апалінская Ларыса Міхайлаўна

281 38 04 — намеснік дырэктара па ВП Лаўрыновіч Валянціна Мікалаеўна.

Заўвага:

У гімназію прымаюцца дзеці, якія пражываюць у г. Мінску.

Пры адсутнасці мінскай прапіскі неабходна ўзгадніць прыём дзіцяці ў гімназію з упраўленнем адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.

***

Камісія гімназіі № 23 (пр. Незалежнасці, 45) па прыёму дакументаў у 1 клас працуе па наступным графіку: у няцотныя дні (І змена) — 10.00-14.00, цотныя дні (ІІ змена) — 15.00-19.00, у першую суботу чэрвеня — 10.00-12.00. Звяртацца ў каб.21.

З 11.05.2009 году ў гімназіі №23 распачаўся прыём заяў ад законных прадстаўнікоў вучняў, якія заканчваюць 1-ю ступень агульнай сярэдняй адукацыі, для допуску да ўступных іспытаў у 5-я гімназічныя класы.

У перыяд з 2 па 6 чэрвеня гэтага навучальнага году вучні здаюць тры ўступныя іспыты ў пісьмовай форме па наступных пісьмовых прадметах:

2 чэрвеня — Беларуская мова (дыктоўка)

4 чэрвеня — Матэматыка (кантрольная работа)

6 чэрвеня — Расейская мова (дыктоўка)

Тэлефоны для даведак: 284-51-26, 284-87-16.

Акрамя таго гімназія абвясціла дадатковы набор на вольныя вучнёўскія месцы ў 6 — 11-я класы.

У гімназіі на высокім узроўні выкладаюцца англійская, кітайская, полськая мовы.

Тэлефоны для даведак: 284-47-62, 284-87-16.

***

У гімназіі № 28 (Ракасоўскага, 93) да 25 траўня працягваецца прыём заяваў ад бацькоў будучых першакласнікаў. Па інфармацыю можна звяртацца па тэлефонах: 248-32-02, 248-12-64, або напісаць на E-mail: [email protected]. Прыём заяў адбываецца на працягу працоўнага дня, у тым ліку і ў суботы. У перыяд з 2 па 6 чэрвеня гэтага навучальнага году адбудзецца здача ўступных іспытаў для вучняў , што паступаюць у 5-я гімназічныя класы. Іспыты адбудуцца ў пісьмовай форме па беларускай і расейскай мовах, матэматыцы.

«Гімназія № 28» прапануе выкладанне ўсіх прадметаў на роднай мове, а таксама паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, а таксама выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы

***

Прымае заявы ў беларускамоўныя 1 класы гімназія № 14 (вул. Васняцова, 10). Кантакты па тэлефонах: 295-01-33, 295-21-31.

Экзамены для выпускнікоў пачатковай школы тут адбудуцца з 2 чэрвеня па 6 чэрвеня 2009 года. Прэтэндэнтам трэба будзе здаць пісьмовыя іспыты па беларускай і рускай мовах, матэматыцы.

Гімназія № 14 прапануе паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы і шмат іншага. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.

***

Чакае першакласнікаў і беларускамоўная школа з музычнай накіраванасцю № 60 (Лібкнехта, 82). Звяртацца па тэлефонах: 208-69-74, 209-94-49.

***

СШ №190 (вул.Нiкiфарава, 19) --ПАДЗАГ

Ажыццяўляе прыём дакументаў у першыя класы на 2009/2010 навучальны год ад 1 чэрвеня да 28 жніўня 2009 г. Бацькоў з дакументамі чакаюць у настаўніцкай (І паверх) у панядзелак (10.00—14.00), сераду (16.00-20.00), пятніцу (10.00-14.00), суботу (10.00-13.00). Выкладанне ў школе № 190 адбываецца на беларускай і рускай мовах. Школа прапануе таксама бясплатную музычную адукацыю і спартыўныя секцыі.

Даведкі: т. (017) 260-24-90; е-mail:[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?