Магілёў. Аўтазакі, спецтранспарт з транзітнымі нумарамі і патрулі — так выглядае цэнтр горада

Паводле відавочцаў, найбольш экіпаваных міліцыянтаў каля пешаходнай вуліцы Ленінскай. Над ёю лятае дрон. На пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» прыпаркаваны аўтазак. На самой вуліцы гараджане прагульваюцца невялікімі групамі. Напярэдадні ў розных частках горада адбыліся лакальныя акцыі пратэсту з вывешваннем нацыянальных сцягоў і атрыбутыкі, піша Радыё Свабода.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?