Тое, што выконвае чарговы ўлюбёнец Пугачовай, можна назваць няўмелым гламурным блюзам з рэзкім пахам піцерскіх закануркаў.
Гэта калі хочацца спяваць трывіяльныя словы пад банальныя акорды, а душэўнасці і ўмеласці не стае.
Парасткі адэквату прабіваюцца, як у ціхамірнай баладцы Babylon‑блюз, калі хочацца даць веры прынамсі вакальнай харызме, ці ў «Она танцует стрип», дзе намацваецца стылёвасць.
Але канчатковы дыягназ дапамагаюць паставіць трэкі «Мая Белараша» і «Мая Белараша» (АНТ‑версія) — крэольская альтэрнатыва «Я нарадзіўся тут».Пэўна, невылечна хвораму на правінцыяналізм Івану Вабішчэвічу ўсё жыццё наканавана ездзіць цягніком «Піцер‑Брэст» (як ён пра гэта пяе).
0
0
0
0
0
0