М.Даўгінава, Віленск. губ. Прыехаў доктар Хург; ён не бярэ саўсім грошай ад бедных, ідзе да кожнага, хоць апоўначы. Цяпер доктар хацеў зрабіць з горадам кантракт, каб яму плацілі ў год 700 руб., а калі ісці да хворага ў хату, дык за раз 20 кап., да беднага — дарма. Жыхары надумалі зрабіць гэтак: яны пастанавілі, што дрожджы можна купляць толькі ў адной краме, і ўвесь даход з гэтага будзе ісці доктару, каб ён мог пражыць.

В.Сос‑скі, «Наша Ніва». №18. 1909

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0