Перад матчам 29-га тура чэмпіянату краіны па футболе паміж «Гарадзеяй» і брэсцкім «Дынама» (1:4) падчас выканання гімна як мінімум два заўзятары ўсталі, заклалі рукі за галаву і павярнуліся спінай да поля, паведамляе Tribuna.com.

Пасля гэтага да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў РАУС Нясвіжа. Пазней стала вядома, што іх адпусцілі без складання пратаколаў.