На раніцу панядзелка ў Дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска застаюцца 6 дзяцей, якія былі шпіталізаваныя з-за атручвання ў школе. Новых навучэнцаў не паступала, паведамляе Мінздароўя.

Крыніцу магчымага заражэння высвятляюць.

Нагадаем, што здарэнне адбылося 20 лістапада ў школе №61, што на вуліцы Кірылы Тураўскага. Па некаторых звестках, у школьнікаў назіралася ваніты, дыярэя. Ім выклікалі брыгады хуткай дапамогі. Пацярпелі вучні 5-9-х класаў, але ёсць і старэйшыя. Усяго тады 174 вучні звярнуліся па дапамогу.