Беларусь шкадуе аб выхадзе ЗША з Дамовы па адкрытым небе. Заява размешчана на сайце ведамства.

МЗС разлічвае, што «амерыканскае кіраўніцтва праявіць палітычную мудрасць, і гэта рашэнне будзе перагледжана ў бліжэйшы час».

«Перакананыя, што вяртанне ЗША ў супольнасць «адкрытага неба» не толькі ўмацуе бяспеку ўсіх дзяржаў — удзельніц дамовы, але і станоўча адаб’ецца на аднаўленні атмасферы даверу на еўраатлантычнай прасторы», — сказана ў заяве.

У замежнапалітычным ведамстве таксама адзначылі, што ЗША былі адным з ключавых удзельнікаў Дамовы і ўносілі істотны ўклад у яе паспяховае выкананне.

«Выхад Вашынгтона з Дамовы падрывае яго жыццяздольнасць, прывядзе да далейшага росту недаверу і ваенна-палітычнай напружанасці. Сур’ёзная шкода наносіцца архітэктуры еўраатлантычнай бяспекі і інструментару кантролю над узбраеннямі», — рэзюмавалі ў МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0