Кампанія AstraZeneca абвясціла, што эфектыўнасць вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі, якую яна распрацоўвае разам з Оксфардскім універсітэтам, складае 70%.

У ходзе тэстаў правяраліся два варыянты ўвядзення вакцыны, якія прадэманстравалі розную эфектыўнасць, гаворыцца ў паведамленні.

У першым выпадку амаль тры тысячы чалавек спачатку атрымалі вакцыну ў палавіннай дозе, а праз месяц у поўнай. Такі спосаб вакцынацыі паказаў эфектыўнасць 90%. Варыянт з паўторным увядзеннем поўнай дозы з розніцай у месяц у амаль 9 тысяч добраахвотнікаў паказаў эфектыўнасць ў 62%. Такім чынам, з улікам абодвух тэстаў сярэдняя эфектыўнасць вакцыны, распрацаванай AstraZeneca, складае 70%.

Аднак у прэс-рэлізе падкрэсліваецца, што вакцына AstraZeneca можа захоўвацца пры тэмпературы ад 2 да 8 градусаў, а правядзенне вакцынацыі не патрабуе нейкіх асаблівых умоў.

AstraZeneca гатова вырабіць да 3 мільярдаў доз вакцыны ў 2021 годзе, калі яе распрацоўка будзе дазволена да ўжывання. Каштаваць адна доза будзе тры фунты (4 даляры)

Раней было заяўлена пра эфектыўнасць у 95%, распрацаванай нямецкай фірмай BioNTech (аўтар — Угур Шахін) cумесна з Pfizer. Яна будзе каштаваць каля 18 даляраў (47 рублёў), але транспарціраваць яе трэба пры вельмі нізкай тэмпературы (да 70 градусаў), а таксама вакцыны амерыканскай фірмы Moderna, яе эфектыўнасць ацэнена ў 94% (яе цана да 37 даляраў). Таксама распрацоўшчыкі расійскай вакцыны «Спутнік» ацанілі яе эфектыўнасць у 94%