Каля 30 пенсіянераў сабраліся ўдзень у парку Жылібера, адтуль пад чырвона-белымі парасонамі прайшлі ўздоўж усёй вуліцы Сацыялістычнай. Некаторыя ішлі з кавенькамі. Скандавалі «Жыве Беларусь». Цягам усёй дарогі іх суправаджалі 4 міліцыянты. Затрыманняў не было відаць, піша «Радыё Свабода».

У сярэдзіне шэсця побач з пенсіянерамі спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшаў экс-міністр унутраных спраў, а сёння памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, пачаў абурацца, чаго яны тут ходзяць, але потым з'ехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0