15.05.2009 / 16:22

Міхаіл Паўлаў з’ехаў на рэабілітацыю 3

Пра гэта «Народнай Волі» паведамў прафесар, член‑карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Арнольд Смеяновіч, які на пачатку красавіка зрабіў старшыні Мінгарвыканкама аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу.

«Я не ведаю, як зараз адчувае сябе Міхаіл Якаўлевіч, — сказаў «Народнай Волі» знакаміты прафесар. — Я зрабіў яму аперацыю, а пасля гэтага ён паехаў на рэабілітацыю. Я не ведаю вынікаў…».

Некаторыя беларускія сайты паведамлялі, што Міхаіл Паўлаў меў намер адправіцца ў адну з нямецкіх клінік.

«Нават не ведаю, куды ён паехаў, — гаворыць Арнольд Смеяновіч.
— Я Паўлава не курырую, бо не бачыў яго з тых пор, як ён выпісаўся…»

Званок у гарвыканкам

— Мы ведаем толькі, што Міхаіл Якаўлевіч хварэе, — сказалі «Народнай Волі» ў прэс‑службе Мінгарвыканкама. — І мы за яго перажываем. З намі ён апошнім часам не звязваўся…

Народная воля

0
Mikola / Адказаць
15.05.2009 / 20:06
Hacelasa pazadac s.p. Paulavu peramagcy getu tjazkuiu hvarobu.....
0
Zet / Адказаць
17.05.2009 / 09:11
Хацелася б пажадаць пераадоліць гэтую цяжкую хваробу у адной з менскіх больніцаў, якія інспектаваў сп. Паўлаў. З выкананьнем на ўласнай асобе імпартазамяшчальных праграмаў! Галоўнае ж каб вакол больніцы лісьце было пагрэбана!
0
Mikola / Адказаць
17.05.2009 / 12:31
Zet 2. Sto zaraz uspaminac bylyja abidy ? A pa drugoie -moza nemcy lepei u medicyne,mazlivasc ios geta ubacyc ,i lisce u ih pagrebana bez nagadu Kanclera Germanii,ili mera Gorada.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру