У канцы красавіка выйшла ў свет богаслужэбная брашура «Малебен за беларускі народ з акафістам і жыціем Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія».

Выданне падрыхтавана і здзейснена Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў, якое з 1993 года ў Свята‑Петра‑Паўлаўскім саборы ў Мінску кожную сераду ў 17‑00 служыць такі малебен з акафістам, прычым, пачынаючы з 1996 г., — па‑беларуску.

Брашура прысвечана 25‑годдзю Сабора Беларускіх Святых, якое сёлета адзначаецца. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, паколькі змяшчае грунтоўнае і падрабязнае жыціе Віленскіх мучанікаў, а таксама Акафіст, які можна чытаць у хатнім ужытку, малітоўна звяртаючыся да святых апекуноў зямлі Беларускай.

Набыць брашуру можна ў кніжнай лаўцы Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора (220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4) і ў Брацтве (адрас такі самы, тэл. 226‑98‑15).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?