Як паведамляе «Белсат», журналістка Кацярына Андрэева этапаваная ў жодзінскую турму.

Што адбываецца з журналісткай з Магілёва Дар'яй Чульцовай, разам з якой іх затрымалі падчас стрыму з «плошчы Пераменаў» 15 лістапада, невядома. Паведамляюць, што ў ЦІП на Акрэсціна яе ўжо няма.

Мяркуюць, што абедзвюх журналістак абвінавачваюць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Абедзвюм пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?