Яшчэ пяць студэнтаў і выкладчыца БДУІР прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты студэнтаў Глеба Фіцнера, Іллі Трахтэнберга, Марыі Каленік, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенка і выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчанкавай і спынення заведзеных супраць іх крымінальных спраў па арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

12 лістапада рэпрэсіўныя органы затрымалі лідараў і актывістаў Задзіночання Беларускіх Студэнтаў (ЗБС). У кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднання і ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы. Шэраг сябраў арганізацыі, яе прыхільнікаў і моладзевых актывістаў былі змешчаныя ў СІЗА КДБ. Вядома, што частка з іх пазней была пераведзена ў СІЗА-1. 

Па стане на 23 лістапада ў Беларусі 132 чалавекі прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?