24 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +3..+8°C.

У Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У другой палове дня кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты. Раніцай тэмпература паветра +3..+4°C, днём + 4..+6°C, увечары +3..+5°C.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?