У свеце з пачатку пандэміі зафіксавалі 59 106 877 выпадкаў захворвання на COVID-19, памерлі 1 395 176 чалавек, вынікае са звестак Універсітэта Джонса Хопкінса.

Па колькасці заражаных і памерлых лідзіруюць ЗША, дзе зарэгістравана больш за 12,4 млн выпадкаў заражэння, памерлі звыш 257,6 тыс. чалавек. На другім і трэцім месцах па ліку выпадкаў COVID-19 знаходзяцца Індыя (больш за 9,1 млн) і Бразілія (звыш 6 млн), тады як па ліку смерцяў другое месца займае Бразілія (169,4 тыс.), а трэцяе — Індыя (133,7 тыс.).

Чацвёртае месца па ліку тых, хто захварэў на COVID-19, займае Францыя (2,1 млн), на пятым — Расія (звыш 2 млн). Па колькасці памерлых на чацвёртым і пятым месцах Мексіка (101,6 тыс.) і Вялікабрытанія (55,3 тыс.).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?