Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Брытанская карпарацыя Бі-бі-сі апублікавала свой штогадовы спіс найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету.

У спісе за 2020 год ёсць Святлана Ціханоўская.

«Святлана Ціханоўская — былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі, дзе яна ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычны рух. У жніўні 2020 года Аляксандр Лукашэнка заявіў пра пераканаўчую перамогу на выбарах, выклікаўшы пратэсты па ўсёй краіне на фоне пашыраных абвінавачанняў у фальсіфікацыі галасавання. У хуткім часе пасля выбараў, баючыся за бяспеку сваіх дзяцей, Ціханоўская з'ехала з Беларусі ў Літву. Яна працягвае ўзначальваць дэмакратычны рух у выгнанні».

«Ніколі, ні на імгненне, не верце нікому, хто кажа, што вы слабыя. Мы часта не разумеем, якія мы моцныя», — цытуе Бі-бі-сі Святлану Ціханоўскую.

Фота Святланы трапіла на застаўку да артыкула Бі-бі-сі, разам з фота прэм'ера Фінляндыі Саны Марын (другая злева), Бі-бі-сі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?