dev.by

dev.by

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска слухалася справа Ігара Аўсяніка, Senior Director EPAM. Яго асудзілі на 15 сутак (суддзя — Рудэнка), паведамляе dev.by са спасылкай на праваабаронцаў.

Аўсянік праходзіў па артыкуле 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Дзе ён будзе адбываць арышт, пакуль невядома.

Ігар Аўсянік быў затрыманы ў нядзелю, жонка распавядала, што дырэктар EPAM спачатку трапіў у Першамайскае РУУС, а затым быў дастаўлены на Акрэсціна. Дагэтуль невядома, пры якіх абставінах ён быў затрыманы.

Прэс-служба EPAM не змагла пракаментаваць затрыманне супрацоўніка.

Ігар Аўсянік працуе ў EPAM амаль 22 гады. Пачаў з пасады Software Testing Manager, доўгі час быў дырэктарам Беларускага офіса, потым кіраваў персаналам у Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Аўстрыі. Цяпер кіруе праектамі ў Індыі, Нідэрландах, Мексіцы, Кітаі, В'етнаме, накіраванымі на інтэграцыю новых падраздзяленняў у кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0