Прадстаўнік Беларусі Пётр Ялфімаў заняў у першым паўфінале 13-е месца з 18-ці. У яго 25 балаў.

Сталі вядомыя вынікі паўфіналаў музычнага конкурсу «Еўрабачання».

Першае месца з вялікім адрывам у нашым паўфінале заняла Ісландыя (спявачка Ёхана), яна ж заняла 2-е месца ў фінале. У Ёханы ў паўфінале – 174 балы.

Другое месца ў Турцыі (172 балы), трэцяе месца ў Босніі (гурт – Рэгіна) – 125 балаў. Далей: Швецыя (104 балы), Арменія (99), Мальта (86), Ізраіль (75), Партугалія (70), Румынія (67), Македонія (45).

Не ўвайшлі ў дзясятку. Чарнагорыя – 11-е месца (44), Фінляндыя – 12 (42), Беларусь – 13 (25), Швейцарыя – 14 (15 балаў), Андора – 15-е (8 балаў), Балгарыя – 16 (7 балаў), Бельгія – 17 (1), Чэхія – 18-е месца (0 балаў).

Як бачым, фінаў гледачы паставілі на 12-е месца, але журы вывелі іх ў паўфінал.

Вынікі другога паўфіналу:

Тут перамог Аляксандр Рыбак – 201 бал, другое месца заняў дуэт з Азербайджана – 180 бал, трэція дзяўчаты з Эстоніі – 115 балаў. Далей: Грэцыя – 4-я (110), Малдова – 5-я (106), Україна – 6-я (80), Албанія – 7-я (73), Данія – 8-я (69), Літва – 9-я (66), Сербія – 10-я (60), Ірландыя – 11 (52), Польшча – 12 (43), Харватыя – 13 (33), але рашэннем журы выведзена ў фінал,

Кіпр – 14-е (32), Венгрыя – 15-е (16), Славенія – 16 (14), Нідэрланды – 17 (11), Славакія – 18 (8), Латвія – 19 (7).

Калі сумясціць вынікі, то Ялфімаў на 27-е месцы.

А выйграў учора Еўрабачанне Аляксандр Рыбак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0