Напярэдадні ліпеньскага саміту «G8», што адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу, беларусы Расеі даслалі ў амбасады краінаў-удзельніцаў саміту, а таксама ў прадстаўніцтва Эўракамісіі адмысловы зварот. У ім адзначаецца, што станаўленьне аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі адбываецца не без удзелу Расеі. У сувязі з гэтым прапануецца прыцягнуць увагу да праблемы дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі падчас саміту, аказаць уплыў на кіраўніцтва Расейскае Фэдэрацыі з мэтаю спыненьня падтрымкі ім дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, стварыць сыстэму незалежных электронных СМІ, якія б вяшчалі на Беларусь, выкарыстаць усе магчымыя палітычныя й эканамічныя меры для скарэйшае дэмакратычнае трансфармацыі беларускае ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?