17 траўня ў Літве прайшлі прэзідэнцкія выбары.
Усе галасы не падлічаныя, але ўжо ясна, што Валдаса Адамкуса зменіць незалежны кандыдат, еўракамісар па фінансавых пытаннях Даля Грыбаўскайтэ.
Паводле звестак экзіт-пулаў, за яе аддалі галасы 67,9% выбарцаў, паведамляе літоўскі партал delfi.

На другім месцы сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус. Паводле экзіт-полаў, за яго аддалі галасы 11,8% выбарцаў.

Потым ідуць кандыдат ад партыі "Парадак і справядлівасць" Валянцінас Мазуроніс (6,5%), кандыдат ад Партыі працы Ларэта Граўжынене (4,6%), Казіміра Прунскене (4,5%), кандыдат Выбарчай акцыі палякаў Літвы Вальдэмар Тамашэўскі (4,2%) і незалежны кандыдат брыгадны генерал Чэславас Язерскас (0,5%).

Паводле звестак апытання, за Далю Грыбаўскайтэ галасавалі збольшага жанчыны (71,9% жанчын, 63,1% мужчынаў).

Больш за ўсё за яе аддалі галасы маладыя людзі ў веку ад 18 да 30 гадоў – 73,2%, гараджане (72,8%), тады як вяскоўцаў 57,6%.

За яе больш прагаласавалі ў Каўнасе – 87,4%, на другім месцы Панявежыс – 78,7%, на трэцім – 75,7%, у Вільні «толькі»– 75,2%.

delfi.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0