Следчае упраўленне КДБ скончыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да топ-менеджараў Белгазпрамбанка.

Былы прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка названы «арганізатарам злачыннай групы». Яму выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 [да 15 гадоў зняволення], ч. 2 арт. 235 КК [да 7 гадоў] па фактах атрымання хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

Бабарыка не прызнаў віну. У паведамленні КДБ гаворыцца, што ўсе астатнія прызналі віну.

Намеснікам старшыні праўлення банка Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былым першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралету выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК.

Заснавальніку ТАА «Актыўлізінг» Віктару Кабяку выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 431 КК (даванне хабару ў буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?