Амаль класічны выпадак здарыўся ў Бабруйску. 18 лістапада 63-гадовай жанчыне з незнаёмага нумара з замежным кодам патэлефанаваў мужчына і прадставіўся супрацоўнікам банка.

Ён паведаміў, што з яе банкаўскага рахунку спрабавалі выкрасці грошы, аднак банк прадухіліў крадзеж і перавёў яе грошы на страхавы рахунак, паведамляе СК.

Для завяршэння ўсіх неабходных аперацый мужчына ўгаварыў жанчыну даць рэквізіты яе банкаўскай карты, а таксама назваць код, які прыйшоў ёй на мабільны тэлефон.

Мала таго, мужчыну ўдалося дазнацца рэквізіты яе другой валютнай карты, на рахунку якой захоўваліся грошы ад продажу кватэры.

У выніку з дзвюх картак знікла 7200 еўра.