На вуліцы Вербнай у Мінску (раён «Дразды-2») 0,8 гектара зямлі выдзелена пад будаўніцтва рэзідэнцыі пасла Кітая. Адпаведнае рашэнне было прынята Мінгарвыканкамам у жніўні 2020 года, адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Раней на месцы рэзідэнцыі быў разбіты лагер будаўнікоў

Кітайцы бяруць участак у арэнду на 70 гадоў, будуць плаціць прыблізна па $25 тысяч на год.

Участак пад будаўніцтва выдзелены жоўтым колерам.

Гэта першы выпадак, калі ўчастак у Драздах-2 выдаюць замежным дыпламатам. Раней элітную зямлю наразалі на кавалкі па 15 сотак і прапаноўвалі прадстаўнікам наменклатуры і топ-спартсменам.

Сярод людзей, якія ў ліку апошніх атрымалі зямлю на вуліцы Вербнай, — старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, экс-старшыня Рады бяспекі Станіслаў Зась, а таксама апальная чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя.

Вуліца Вербная, фота Надзеі Бужан

Чытайце таксама. Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?