Еўракамісару Далі Грыбаўскайтэ хапіла аднаго туру, каб стаць першай жанчынай прэзідэнтам Літвы. Выбары праходзілі ў нядзелю 17 траўня.
Да выбарчых урнаў прыйшло крышку больш за 50% выбаршчыкаў.
Паводле папярэдніх вынікаў, за Грыбаўскайтэ прагаласавала 68,17%.Гэта самы высокі вынік за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у Літве. Калі браць у людзях, то свой голас за еўракамісара аддалі 946 976 чалавек, больш галасавалі толькі за Альгірдаса Бразаўскаса на першых выбарах у 1993 годзе.
Вынікі іншых кандыдатаў нашмат больш сціплыя: лідэр сацыял‑дэмакратаў Альгірдаса Буткявічуса 11,7%, прадстаўнік партыі «Парадак і справядлівасць» Валянцінас Мазуроніс мае 6,09%, старшыня Выбарчай акцыі палякаў Вальдэмар Тамашэўскі — 4,69%, былая прэм’ер Казіміра Прунскене — 3,86%, прадстаўніца Партыі працы Ларэта Граўжынене — 3,57, брыгадны генерал запасу Чэславас Язеркас — 0,66%.
«Я гатовая разам з усімі несці і вырашаць важныя для Літвы пытанні і справы», — заявіла пасля перамогі Д.Грыбаўскайтэ.
З перамогай Грыбаўскайтэ ўжо павіншавалі прэм’ер‑міністар Кубілюс, былы прэзідэнт Бразаўскас, мільянер расійскага паходжання Ўспаскіх.
З прыходам да ўлады Грыбаўскайтэ, Літва звязвае выхад з эканамічнага крызісу.
Дарэчы Грыбаўскайтэ мае чорны пояс па каратэ.