У ноч на 13 траўня са сталярнага цэху ў горадзе Мёры (Віцебская вобласць) зніклі дзве бензапілы. Невядомы злачынца прабраўся ў цэх праз паддашкавае памяшканне і здзейсніў крадзеж.

Але міліцыі шукаць, куды зніклі бензапілы не давялося. Праз два дні злачынец сам прыйшоў з павіннай. Ім аказаўся рабочы гэтага цэха, 22‑гадовы хлапец, які, маўляў, быў «ўзяўшы пілы пакарыстацца». Цяпер вядзецца разбіральніцтва.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0