Джэк Траўт наведае Беларусь восенню. Ён кансультант Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША ў справе падтрымкі іміджу «брэнд USA».
Візіт арганізоўвае рэйтынгавае агенцтва «Сёмы кантынент».
Джэк Траўт — аўтар шэрагу канцэпцый маркетынгу і бізнэсу, аўтар папулярных кніг «Пазыцыянаванне. Бойка за розумы», «Маркетынгавыя войны», «Новае пазыцыянаванне» ды інш.