Грамадства

«Нацягнулі на дубінку прэзерватыў і спрабавалі засунуць у рот». Мінчук расказаў пра здзекі падчас затрымання 

Здавалася, пасля 9-12 жніўня ўзровень жорсткасці сілавікоў падчас зачысткі нядзельных маршаў знізіўся. Аднак гісторыі здзеку над затрыманымі ёсць дагэтуль.

Затрыманні на маршы 8 лістапада. Ілюстрацыйнае фота

Пра тое, што з ім адбылося, «Нашай Ніве» распавёў мінчук Дзяніс (поўнае імя не называем па просьбе героя). Яго схапілі 8 лістапада ў абед, калі ён ад Стэлы ішоў на Кальварыўскую на танцы. У заплечніку нёс з сабой зменку: шкарпэткі, красоўкі, майку, шорты. 

«Я параўняўся з мікрабусам, забітым невядомымі людзьмі ў зялёным. Пачуўшы «Працуем!», я пабег, паколькі агулам хапаць на вуліцы больш не было каго. Забег за будынак БДУ, паслізнуўся на траве і ўпаў.

Я быў без бел-чырвона-белай сімволікі, наадварот — на маёй кепцы ззаду быў чырвона-зялёны сцяжок.

Мяне прывялі ў машыну, паставілі на калені галавой уніз у праходзе між сядзеннямі, туга зацягнулі рукі ў пластыкавую сцяжку. Далей была спроба зайсці ў мабільны тэлефон. Яны перабіралі мае пальцы і пастаянна наносілі ўдары па галаве, прылятала з розных бакоў. Дубінкай білі па руках. Захоплівалі пальцамі ноздры майго носа і адцягвалі галаву назад. Яшчэ электрашокерам мне сталі «смаліць» вушы, часам даставалася скроням — ці то прамахваліся, ці то спецыяльна. Так яны здзекваліся ў машыне, пакуль едзілі і папаўнялі бус новымі затрыманымі.

На лбе мне зрабілі пазнаку — літару «А», тыпу «актыўны», за тое, што не хацеў разблакаваць тэлефон.

Далей прывезлі ў нейкае месца: паколькі галава пастаянна была апушчана, нічога разгледзець было немагчыма. Завялі ў кабінет і паклалі на падлогу. Пачалі біць дубінкамі па нагах і ягадзіцах. Каб не было чутно крыкаў, на галаву накіну бронекамізэльку. Білі па чарзе чалавекі тры-чатыры. Абзывалі цярпілай.

У выніку яны сталі вырашаць: вывесці мяне на вуліцу і заліць вочы пярцовым газам ці згвалціць дубінкай.

Пачалі шукаць прэзерватыў, нацягнулі яго на дубінку. Паступіла прапанова засунуць мне яе ў рот, і калі яны прыступілі да гэтага, я здаўся, сказаў ім пароль. Зразумеў, што гэтыя людзі не спыняцца ні перад чым, а здароўе мне потым будзе аднаўляць толькі даражэй.

Яны зазірнулі ў мой тэлеграм. Ім не спадабалася, што я падпісаны на групу «Карнікі». Адзін мяне ўдарыў нагой у жывот са словамі, што я хачу зрабіць яго жонку шлюхай. Я быў уражаны гэтым патокам трызнення! Але больш нічога цікавага, відаць, не знайшлі. Праз нейкі час я пачуў: маўляў, ты з-за гэтага столькі цярпеў?»

Дзяніс адседзеў у Жодзіне сем сутак. Адразу пасля выхаду зняў пабоі ў прыватным медцэнтры, а на наступны дзень паехаў да судмедэкспертаў на Даўгінаўскі тракт. Напісаў заяву ў Следчы камітэт. 

«Неўролаг мне раіла да псіхолага звярнуцца, але я быццам пакуль абыходжуся без гэтага. Мне б цяпер фізічна аднавіцца. Засталося аняменне левай кісці вылечыць, мне сцяжкай моцна пераціснулі руку і пашкодзілі адразу тры нервы: прамянёвы, локцевы і сярэдзінны.

А таксама гематомы на нагах усё ніяк не сыходзяць. У ізалятары хлопцы ў душы казалі, што я выглядаў ніжэй за пояс ззаду, як японскі якудза, цалкам «татуіраваны».

Унутры ўсё грызе ад несправядлівасці, ілжы і сюру, які адбываецца ў нас у краіне».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спецназавец з Ашмян вырашыў зрубіць бабла і завербаваўся на вайну. Цяпер у палоне называе сябе да***бам

Спецназавец з Ашмян вырашыў зрубіць бабла і завербаваўся на вайну. Цяпер у палоне называе сябе да***бам

Усе навіны →
Усе навіны

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецназавец з Ашмян вырашыў зрубіць бабла і завербаваўся на вайну. Цяпер у палоне называе сябе да***бам

Спецназавец з Ашмян вырашыў зрубіць бабла і завербаваўся на вайну. Цяпер у палоне называе сябе да***бам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць